Брэнд упрыгожванняў Belaruskicry прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем"
Брэнд упрыгожванняў Belaruskicry прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем" / @viasna96
Брэнд упрыгожванняў Belaruskicry прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", пра гэта паведамляе сам брэнд у Instagram.
Візітоўка брэнда — кулон у форме Беларусі на мапе. Упрыгажэнне мае папулярнасць сярод беларусаў як у эміграцыі так і на радзіме.
Брэнд з’явіўся ў 2021 годзе. Фішка яго калекцый — беларускі арнамент.
У Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх фармаванняў Belaruskicry пакуль няма.