"Брэміна Груп" мяняе назву, каб сысці з-пад санкцый
Кампанія "Брэміна Груп" і ўсе яе лагістычныя цэнтры мяняюць назву, піша сайт orsha.eu.
Сама кампанія і яе кіраўніцтва трапілі пад міжнародныя эканамічныя санкцыі. Пры гэтым "Брэміна" займаецца перавозкамі на міжнародным узроўні, таму санкцыі могуць проста знішчыць бізнес.
Каб сысці з-пад санкцыяў, кампанія вырашыла памяняць назву. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цяпер яна будзе называцца AlisMa.
Як высветліла Еўрарадыё, у статутныя дакументы кампаніі ніякія змены пакуль што не ўносіліся.
Фігуранты "чорных" спісаў па-рознаму спрабуюць выратаваць свой бізнес ад санкцый. Напрыклад, алігарх Міхаіл Гуцарыеў перадаў акцыі "Русснефти" брату. Такім жа шляхам спрабавала дзейнічаць кампанія "Сінезіс".