Брат Вітольда Ашурка забраў рэчы з калоніі — знік дзённік палітвязня

Вітольд Ашурак
Вітольд Ашурак

Брат  Вітольда Ашуркаў Андрэй на днях забраў рэчы палітвязня з турмы і Следчага камітэта. Сярод рэчаў не аказалася дзённіка Вітольда. Андрэй напісаў скаргу, каб адшукаць дзённік.

—  Забралі адзенне (у тым ліку тое, якое ён не паспеў панасіць са Шклоўскай калоніі), дарагі для яго гадзіннік, дзве кнігі (Біблія на беларускай мове і падручнік ангельскай мовы), асабістыя рэчы.
І сотні лістоў. Іх Вітольд правёз за сабой па этапах. У тым ліку тыя, якія яму пераслалі ў Шклоў з Гродна, і якія ён, па ўсіх прыкметах, не чытаў. Чаго не было, гэта дзённіка, пра які Вітольд неаднаразова згадваў і часам цытаваў у лістах, —  адзначыў брат у facebook.

Андрэй Ашурак напісаў скаргу, каб знайсці асабісты дзённік Вітольда.

Нагадаем, 50-гадовы Вітольд Ашурак памёр у калоніі ў траўні 2021 года. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца.

Вітольд быў абвінавачаны і асуджаны па артыкулах 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 364 (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, адбываў пакаранне ў ВК №17 у Шклове. Суд над Вітольдам праходзіў у Лідскім раённым судзе зімой 2020-2021-га ў закрытым фармаце — гэта ўлады патлумачылі наяўнасцю "пагрозы дзяржаўнай бяспекі". Прысуд быў вынесены ў студзені: пяць гадоў пазбаўлення волі. Апошнія два тыдні ад Вітольда не прыходзілі лісты.

Вітольд Ашурак родам з Бярозаўкі, быў сябрам партыі "Беларускі народны фронт" (БНФ) і каардынатарам руху "За свабоду".

Брат Витольда Ашурка забрал вещи из колонии — пропал дневник политзаключенного
Лісты, якія Вітольду пісалі беларусы / Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.