Блогер Сяргей Ціханоўскі падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Блогер Сяргей Ціханоўскі падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Блогер Сяргей Ціханоўскі ("Краіна для жыцця") падаў у Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкія выбары. Ён стаў 11-м прэтэндэнтам, які падаў заяўку ў ЦВК.

У заяўцы пра Ціханоўскага сказана як пра жыхара Гомеля, беспартыйнага, дырэктара ТДА "Студыя Компас". Ачольвае яго ініцыятыўную групу Святлана Ціханоўская.

Сам Ціханоўскі быў затрыманы 6 траўня каля Магілёва. Яго завезлі ў Гомель і пасадзілі адбываць 10-сутачны арышт, пырсуджаны яму яшчэ ў студзені за антыінтэграцыйныя акцыі канца 2019 года. 

Пасля затрымання Ціханоўскага акцыі ў яго падтрымку прайшлі ў некалькіх гарадах, сілавікі разагналі іх і затрымалі некалькі дзясяткаў удзельнікаў. 

З'яўляліся звесткі, быццам Ціханоўскі не можа аформіць даверанасць на падачу дакументаў, бо да яго не пускаюць адваката. Аднак, як бачым, гэтую праблему блогер вырашыў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.