Без электрычнасці застаўся мінскі мікрараён Чыжоўка
Лямпачкі, ілюстрацыйны малюнак / pixabay.com
Мінскі мікрараён Чыжоўка ўвечары 29 красавіка застаўся без электрычнасці. Пра гэта стала вядома каля 21-й гадзіны, пішуць "Мінск-Навіны".
Аварыйнае адключэнне электрычнасці закранула вуліцы Галадзеда, Карзюкі, Убарэвіча, Ташкенцкі праезд.
Рамонтнікі працуюць над выпраўленнем аварыйнай сітуацыі. Меркаваны час ліквідацыі аварыі — дзве гадзіны.