"Белтэлекам": павышаюцца некаторыя тарыфы

"Белтэлекам" паведаміў пра павышэнне з 21 снежня 2020 года некаторых тарыфаў на паслугі. Напрыклад, для фізічных асоб доступ у інтэрнэт падаражэе на 1,46%. Тарыфы на мясцовую сувязь павысяцца на 4,5%, на міжгароднюю сувязь — на 18%, на іншыя паслугі электрасувязі павышаюцца ў сярэднім на 5%. Тарыфы для юрыдычных асоб не змяняюцца.
Адзначаецца, што рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынятае "з мэтай давядзення іх да ўзроўню кампенсацыі выдаткаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.