"Белтэлекам" будзе даваць беларусам інтэрнэт у доўг
"Белтэлеком" / pniva.by
"Белтэлекам" дазволіў сваім абанентам "сыходзіць у мінус". Новую паслугу аператар назваў "крэдытам даверу".
Паслугі будуць заставацца даступнымі, пакуль на асабовым рахунку не накопіцца доўг звыш 80 рублёў. Калі ж і ў такім "мінусе" абанент не папоўніць рахунак, інтэрнэт, нарэшце, адключаць.
Але дзейнічаць паслуга будзе не па змаўчанні — магчымасць "сысці ў мінус" трэба будзе дадаткова падключыць.