Белстат: Сярэдні беларускі заробак у чэрвені — 580 долараў
Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак сёлета ў чэрвені склаў амаль 5 мільёнаў 160 тысяч рублёў, або 580 долараў паводле курсу Нацбанка.
У параўнанні з траўнем заробак павысіўся на 3,4%, ці прыкладна на 170 тысяч рублёў.
У прамысловасці сярэдні заробак склаў каля 5 мільёнаў 600 тысяч рублёў, на транспарце і ў сувязі — каля 6 мільёнаў, у будаўніцтве — амаль 7 мільёнаў, у адукацыі — крыху больш за 3 мільёны 600 тысяч, адзначае АФН. Сярэдні заробак лекараў склаў крыху больш за 6,5 мільёна рублёў, а сярэдняга медычнага персаналу — менш за 4 мільёны рублёў.
Фота — caricatura.ru