“Белэнерга” зняло відэаролік пра небяспеку экстрэмальных сэлфі

“Белэнерга” зняло відэаролік пра небяспеку экстрэмальных сэлфі

“Белэнерга” зняло відэаролік пра небяспеку экстрэмальных сэлфі. Летась ад паражэння электрычным токам на аб’ектах, паднаглядных органам Дзяржэнерганагляду, загінулі 10 чалавек, яшчэ 5 атрымалі цяжкія траўмы. У шэрагу выпадкаў маладыя людзі залазілі на апоры электраліній, у тым ліку і высокавольтных, каб зрабіць сэлфі.

“Лайкі не падымуць з бальнічнага ложку! — папярэджваюць стваральнікі відэароліка. — Цані сваё жыццё! Высокае напружанне паражае нават на адлегласці”.