"Белавія" збіраецца ў снежні адкрыць рэгулярны рэйс у Харкаў

"Белавія" збіраецца ў снежні адкрыць рэгулярны рэйс у Харкаў

Беларуская авіякампанія "Белавія" збіраецца з 17 снежня адкрыць рэгулярны рэйс ва ўкраінскі горад Харкаў. Мяркуецца, што гэта будзе штодзённы рэйс, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, 25 кастрычніка "Белавія" адкрыла рэгулярныя авіяперавозкі па маршруце Мінск — Адэса — Мінск. Таксама самалёты лятаюць і ў Кіеў.

Як вядома, у верасні Украіна заявіла, што з пачатку зімовага раскладу забароніць палёты ў краіну расійскім авіякампаніям. Таксама былі часткова ці цалкам забароненыя транзітныя пералёты расійскім авіяперавозчыкам праз украінскую тэрыторыю. Расія ў адказ аб'явіла пра такія ж меры ў дачыненні ўкраінскіх авіякампаній.

Фота: БЕЛТА, ria.ru

"Белавія" збіраецца ў снежні адкрыць рэгулярны рэйс у Харкаў

На чым лётаюць "Белавія" і замежныя авіякампаніі (інфаграфіка)

У пачатку 2014 года "Белавія" набыла два новенькія Embraer. На той момант сярэдні ўзрост самалётаў быў 15,5 гадоў.