"Белавія" плануе адкрыць авіярэйс Мінск-Вільня
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску заявіў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.
Ён заявіў, што "Белавія" не баіцца канкурэнцыі з замежнымі кампаніямі лаўкостарамі. Пры гэтым Гусараў прызнаў, што беларусы з прымежных раёнаў часцяком выязджаюць у суседнія краіны, каб набыць там таннейшыя авіябілеты, перадае interfax.by.
Ён адзначыў, што кампанія плануе адкрыць неўзабаве рэйс з Мінска ў Вільню. "Але не для падвозу нашых пасажыраў для лаўкостараў, а таму што з Літвы ёсць пэўны попыт", — кажа Гусараў.
Фота — tio.by