“Белавія” адкрыла рэгулярны рэйс па маршруце Мінск — Брусель

“Белавія” адкрыла рэгулярны рэйс па маршруце Мінск — Брусель

Авіякампанія “Белавія” адкрыла рэгулярны рэйс па маршруце Мінск — Брусель. Самалёты будуць лётаць у аэрапорт Шарлеруа тройчы на тыдзень — у панядзелкі, чацвяргі і суботы (не выключана, што ўжо ў бліжэйшы час самалёт будзе лётаць часцей). Час палёту складае 2 гадзіны 45 хвілін. Квіток у абодва бакі каштуе ад 175 еўра, у адзін бок — ад 89 еўра. Як інфармуе тэлеканал АНТ, на першым рэйсе з беларускай сталіцы ў Брусель на “Боінгу” было больш за 90 пасажыраў, назад — 105 чалавек.

Мяркуецца, што новы рэйс будзе папулярным не толькі ў транзітных пасажыраў. Як вядома, у сталіцы Бельгіі і Еўрасаюза знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх міжнародных арганізацый. Таму рэйсам будуць карыстацца чыноўнікі, дыпламаты. Таксама ім зацікавіліся спартсмены, студэнты, адзначае БЕЛТА.