Беларусы зноў страляюць: у Мінску мужчына наладзіў "паляванне" на суседа

Пацярпелы памёр на месцы. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", "стралок" знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Матывы яго ўчынку высвятляюцца.

Падобныя здарэнні са стральбой па сваіх суседзях адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. У чэрвені п'яны мінчук страляў з пнеўматычнага пісталета па людзях на прыпынку грамадскага транспарту і параніў трох чалавек. А ўвечары 2 ліпеня 63-гадовы жыхар Гродна з пнеўматычнай стрэльбы з аптычным прыцэлам параніў жанчыну, якая выбівала дыван.
 

Фота — minsknews.by