Беларусы занялі 35-е месца па валоданні англійскай мовай

Беларусы занялі 35-е месца па валоданні англійскай мовай

Беларусы занялі 35-е месца па валоданні англійскай мовай

Беларусы занялі 35-е месца са 116 краін свету па веданні англійскай мовы.

Пра гэта піша выданне "Беларусы і рынак" са спасылкай на даследаванне English Proficiency Index, якое заснавана на выніках больш чым 2 мільёнаў тэстаў EF Standard English Test, праведзеных у 2023 годзе ў 116 краінах. Тэст ацэньвае навыкі чытання і аўдыравання.

Даследчыкі ацанілі ўзровень валодання англійскай мовай сярод жыхароў Беларусі як здавальняючы. Беларусы размаўляюць па-англійску лепш за расіян, украінцаў, а таксама некаторых еўрапейцаў — мы знаходзімся ў рэйтынгу вышэй за Іспанію, Італію і Францыю.

Белорусы заняли 35 место по знанию английского языка
Беларусы добра размаўляюць па-англійску / belmarket.by.

Нашы заходнія суседзі — Польшча і краіны Балтыі — уваходзяць у групу з высокім узроўнем валодання англійскай мовай.

У Беларусі ўзровень англійскай мовы з 2018 па 2024 год істотна не змяніўся. Найлепш валодаюць англійскай жыхары Мінска ва ўзросце 26–30 гадоў. Жанчыны крыху мацнейшыя ў англійскай, хоць істотнай розніцы паміж поламі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.