Беларусы не забылі пра Віктара і Эдуарда Бабарыкаў — Ціханоўская

Віктар і Эдуард Бабарыкі

Віктар і Эдуард Бабарыкі / выбарчы штаб Бабарыкі

18 чэрвеня 2020 года былі затрыманыя прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард. Яны ехалі ў Цэнтрвыбаркам, каб здаць подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі на выбары.

Каментуючы гэтую сумную дату, Святлана Ціханоўская адзначыла, што за гэты час у Беларусі і для беларусаў змянілася вельмі шмат:

"Пяць гадоў за кратамі, без родных — і з аднымі толькі ўспамінамі пра звыклае жыццё. За гэты час змянілася многае. Многія беларусы з'ехалі з дому, змянілі працу. Хтосьці пранікнуўся цікавасцю да роднай мовы, хтосьці пачаў вывучаць замежную. Хтосьці анямеў да чужога болю, а хтосьці напоўніўся новай хваляй спагады…"

Яна падкрэсліла, што беларусы памятаюць пра палітвязняў, памятаюць пра тых, хто апынуўся за кратамі "за свае мары пра іншую Беларусь і жаданне ўдзельнічаць у лёсе сваёй краіны".

"Я не раз чула ад былых палітвязняў, што там ёсць вялікі страх быць забытымі. І я ўпэўненая, што беларусы не забылі ні пра Віктара, ні пра Эдуарда, ні пра сотні іншых палітвязняў. Мы гаворым пра іх і працягваем змагацца за кожнага і кожную", — заявіла лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў.

Віктара Бабарыку ў ліпені 2021 года асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі. Яго сына Эдуарда доўга трымалі пад вартай, не выстаўляючы абвінавачанняў. У ліпені 2023-га яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Праз год быў дадалі яшчэ 2 гады, абвінаваціўшы ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.