Пяць гадоў таму затрымалі Віктара Бабарыку. Эфір з экс-каардынатарам штаба

Віктар Бабарыка

Віктар Бабарыка / fecebook.com

18 чэрвеня — пяць гадоў таму быў затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка. У 2020 годзе ягоная кампанія зрабіла немагчымае: абудзіла грамадства, удыхнула надзею і адкрыла дзверы для сотняў тысяч людзей, якія паверылі — усё можна змяніць. Яго затрыманне стала адным з першых ланцужкоў у падзеях, што ператварыліся ў вялікі нацыянальны рух. 

Ужо доўгі час ад Віктара Бабарыкі, які адбывае свой тэрмін за кратамі (калі ён увогуле жывы), няма ніякіх навін, а пытанне справядлівасці і будучыні Беларусі ўсё яшчэ адкрыта.

Сёння ў эфіры Еўрарадыё мы прыгадаем, якім быў галоўны канкурэнт Лукашэнкі ў прэзідэнцкай гонцы 2020-га, пра што ён гаварыў і марыў і што адбывался ў штабе напярэдадні выбараў. 

Госць эфіру — Іван Краўцоў, былы каардынатар штаба Бабарыкі, які ведае сітуацыю знутры: ад падрыхтоўкі праграмы да моманту, калі ўсё змянілася за лічаныя гадзіны. 

Гэта будзе размова не толькі пра мінулае, але і пра тое, што мы выносім з таго часу сёння.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.