Беларуску вызвалілі ад сэксуальнага рабства ў Расіі
Дваіх грамадзян Малдовы (адна з іх жанчына) і жыхара Беларусі затрымалі на федэральнай трасе "Расія" па падазрэнні ў выкраданні 24-гадовай беларускі.
Суценёры выкралі дзяўчыну для ўцягвання яе ў прастытуцыю, аднак злачынцаў затрымалі паліцыянты. Пры затрыманні ў аднаго са зламыснікаў пры сабе быў рэвальвер з шасцю патронамі калібру 5,45 мм, паведамляе "Вечерняя Москва".