Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 20 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 20 чалавек. Яны праходзяць па крымінальных справах, распачатых па артыкулах "Масавыя беспарадкі" (арт. 293 КК) і "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). У спіс палітвязняў дадалі Мікіту Ганчарова, Уладзіміра Гароха, Максіма Зіневіча, Міхаіла Калішука, Антаніну Канавалаву, Івана Красоўскага, Іллю Мігно, Віктара Шаўру, Ганну Сунгураву, Тамаза Піпія, Цімура Піпія, Расціслава Стэфановіча, Арцёма Касакоўскага, Дзяніса Марусевіча, Марка Салоннікава, Іллю Паланянкіна, Марыну Глазаву, Яўгена Каханоўскага, Аляксандра Кісялёва і Андрэя Расулава.
Агулам цяпер у нашай краіне налічваецца амаль сто палітзняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.