Беларускія памежнікі адкапалі расіяніна ў паўвагоне з жалезам
Мужчына збіраўся нелегальна патрапіць у Еўрасаюз.
Беларускія памежнікі затрымалі 56-гадовага грамадзяніна Расіі, які спрабаваў нелегальна патрапіць у Еўрасаюз. Здарэнне адбылося раніцай 24 жніўня ў пункце пропуску "Гудагай -2" на беларуска-літоўскай мяжы. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, расіяніна знайшлі ў паўвагоне з жалезам грузавога цягніка, які вёз груз з Маладзечна ў Кену.
Па словах затрыманага, ён хацеў праз Літву дабрацца да Нямеччыны. Там расіянін спадзяваўся знайсці "лепшыя ўмовы жыцця".
Фота: ByMedia.net