Беларускія мытнікі канфіскавалі джып за 2,1 мільярда рублёў
Дарагі аўтамабіль Mercedes-Benz G63 AMG спрабавалі завезці ў Мытны саюз па недакладных дакументах.
На мытні ўладальнікі аўто прадставілі дакументы, згодна з якімі яго кошт складае 106,9 тысяч еўра. Аднак гэта выклікала падазрэнні ў супрацоўнікаў мытні.
Падчас праверкі высветлілася, што кошт легкавога аўтамабіля складае 125,5 тысяч еўра. Яе ўладальнік недаплаціў больш за 100 мільёнаў рублёў мытных плацяжоў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Поўны кошт іншамаркі разам з мытнымі плацяжамі складае 2,1 мільярда рублёў.
Па факце парушэння распачаны адміністрацыйны працэс. Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Мінска транспартны сродак канфіскаваны ў даход дзяржавы.