Беларусы перамаглі казахаў — звольнілі беларускага трэнера (відэа)

У Алматы беларусы абыгралі казахаў — 2:1. Павел Савіцкі адкрыў лік на 13-й хвіліне, аднак на 32-й, пасля памылкі абаронцы, Ісламхан забівае гол у адказ. Перамогу беларусам прынёс кур'ёзны гол, забіты са штрафнога Максімам Валадзько. Адзначым, што гэта быў першы матч маладзёжнай зборнай пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча.



У 10-й адборачнай групе беларусы займаюць 4-е месца з 3 ачкамі пасля 5 матчаў (папярэднія 4 гульні былі прайграныя). 19 лістапада наша зборная прымае каманду Арменіі, у якой таксама 3 ачкі, але пасля двух матчаў.

Сёння стала вядома, што звольнены галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Казахстана беларускі спецыяліст Сяргей Бароўскі.