Беларускі марш пройдзе 26 студзеня ў Варшаве

Анонс беларускага маршу ў Варшаве / Еўрарадыё
26 студзеня ў Варшаве адбудзецца вялікі беларускі марш. Ён пройдзе ад пляца Трох Крыжоў праз помнік каперніка да Замкавага пляца. Збор прызначаны на 12-ю гадзіну.
У акцыі прымуць удзел як палітыкі, так і музыкі — Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Анжаліка Мельнікава, Стася Гліннік, Вячаслаў Сіўчык, Павел Баркоўскі, Вячаслаў Барок, а таксама Піт Паўлаў, Кацярына Ваданосава, Алесь Дзянісаў (гурт Dzieciuki).
"Беларусь — гэта нашмат больш, чым рэжым дыктатара. Мы не прымаем бязвыбараў і катаванняў, якія знішчаюць нашую краіну, незалежнасць і правы чалавека", — заяўляюць арганізатары.
У Беларусі 26 студзеня будзе асноўны дзень галасавання на "выбарах" Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.