(Не)злаваць дзеда: адказ беларусаў замежжа на лукашэнкаўскія нявыбары — эфір

Афіша акцыі

Афіша акцыі / Еўрарадыё

Пакуль у Беларусі 26 студзеня будуць праходзіць “выбары” — палітычны фарс, вынік якога загадзя вядомы, — у Варшаве сустрэнуцца вольныя беларусы і беларускі. Каб разам прайсціся па вуліцах горада, сабрацца на адмысловы форум “Беларусы годныя лепшага”, дзе лідары думак з розных сфер падзеляцца сваімі думкамі пра будучыню Беларусі і каб патанчыць на выступах любімых музыкантаў.

Чым адметнае мерапрыемства, якое ладзіцца 26 студзеня, і ці варта было ўвогуле рэагаваць на палітычны фарс, што будзе ў той дзень у Беларусі? Як і захады бяспекі зрабіць, і на імпрэзах пачувацца вольна? Ці гатовыя арганізатары да правакацый і чаму рэжым так нервова рэагуе на акцыі, што ладзяцца беларусамі за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць в. а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Павел Баркоўскі і прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў, дэлегат фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Алег Кулеша.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.