Беларускі гурт Molchat Doma выступіць на адным з буйнейшых фестываляў свету
Беларускі гурт Molchat Doma выступіць на адным з буйнейшых фестываляў свету. Гэта — Coachella, які праводзіцца ў Каліфорніі. Сёлета хедлайнерамі будуць Канье Уэст, Білі Айліш і Гары Стайлз.
Летась модны мінскі гурт выпусціў кліп пра беларускага камунальніка, які зафарбоўваў графіці на сценах у часы масавых беларускіх пратэстаў.
Еўрарадыё размаўляла з самымі паспяховымі сучаснымі беларускімі музыкамі яшчэ "на ўзлёце" іх кар'еры.