Беларускі футбаліст Савіцкі будзе гуляць у Польшчы пад 88-м нумарам (фота)
Адзін з самых перспектыўных футбалістаў нашай краіны аддадзены ў арэнду беластоцкай "Ягелоніі".
Капітан маладзёжнай зборнай Беларусі Павел Савіцкі працягнуў кантракт з гродзенскім "Нёманам" на паўгода і на такі ж тэрмін адразу ж быў аддадзены ў арэнду клубу "Ягелонія" з Беластока. Гэтая каманда на сённяшні дзень дзеліць 3-5 месцы ў нацыянальны першынстве разам з познанскім "Лехам" і кракаўскай "Віслай".
Як інфармуе "Прессбол", дэбют Паўла Савіцкага адбудзецца ў сярэдзіне лютага 2015-га, калі адновіцца чэмпіянат Польшчы. Ужо вядома, што ў польскім клубе беларус будзе выступаць пад 88-м нумарам. Дарэчы, тры гады таму выканкам Беларускай федэрацыі футбола рэкамендавала беларускім клубам не выкарыстоўваць гульнявыя нумары 14, 18, 28 і 88.

Фота — Прессбол