Беларускі цяжкаатлет заваяваў золата на чэмпіянаце Еўропы

Евгений Тихонцов

Яўген Ціханцоў заваяваў залатую медаль чэмпіянату Еўропы па цяжкой атлетыцы / noc.by

20 красавіка ў Кішынёве на чэмпіянаце Еўропы па цяжкой атлетыцы беларус Яўген Ціханцоў у вагавой катэгорыі да 102 кг заваяваў залатую медаль.

Беларус абышоў іспанца Руіса, падняўшы штангу вагой 218 кг. У суме двухбор’я ў Ціханцова — 399 кг.

Нагадаем, Яўген Ціханцоў — бронзавы прызёр Алімпіяды ў Парыжы.

Раней на гэтым жа чэмпіянаце ў Малдове бронзу ў двухбор’і заваявала беларуска Сюзанна Валадзько.

Спартоўцы з Беларусі выступаюць у нейтральным статусе. Чэмпіянат у Кішынёве завершыцца 21 красавіка.

Беларусы з Малдовы прывязуць тры залатыя, адзін сярэбраны і тры бронзавыя медалі.

У дваябор’і былі заваяваны дзве ўзнагароды: Яўгеній Ціханцоў стаў чэмпіёнам Еўропы ў вазе да 102 кг, а Сюзанна Валадзько паказала трэці вынік у катэгорыі да 71 кг.

Таксама ў актыве каманды пяць малых медалёў у асобных практыкаваннях: Ціханцоў узяў залатыя медалі ў рыўку і штуршку, Валадзько стала другой у штуршку, а бронзавымі прызёрамі ў рыўку сталі Дыяна Майсевіч (да 64 кг) і Андрэй Фралоў (да 81 кг).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.