Беларуска заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы

У вагавой катэгорыі да 71 кілаграма беларуска ў дваябор’і паказала вынік 236 кг / noc.by
Беларуска Сюзанна Валадзько стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Кішынёве.
У катэгорыі да 71 кг у дваябор’і Валадзько паказала вынік 236 кг.
Чэмпіёнкай Еўропы стала Эйгло Фанндал Стурлудоцір з Ісландыі — 244 кг. Другое месца заняла расіянка Зарына Гусалава — 241 кг.

Беларускія спартсмены выступаюць на чэмпіянаце Еўропы ў нейтральным статусе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.