Беларускі батальён "Волат" атрымаў новыя шаўроны
Беларускі батальён "Волат" атрымаў новыя шаўроны. Яны былі выраблены "Беларускім крызісным цэнтрам" у Львове. "Задаволеныя і натхнёныя ваяры ўжо адправіліся выконваць чарговыя баявыя заданні разам з абноўкамі", — пішуць байцы ў Telegram.
Батальён "Волат" уваходзіць у склад палка імя Кастуся Каліноўскага. Ён названы ў гонар свайго загінулага камандзіра Паўла Суслава (пазыўны "Волат"). Цяпер батальёнам камандуе Ян Мельнікаў ("Беларус").
Нядаўна новыя шаўроны атрымалі навабранцы палка Каліноўскага (на старых згадваўся батальён, цяпер — полк).
Гэты і наступныя здымкі — @Bataljon_Volat