Беларуская шахматыстка зноў змяніла спартовае грамадзянства: Расію на Аўстрыю
Вольга Бадзелька / championat.com
Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька зноў змяніла спартовае грамадзянства: Расію на Аўстрыю. Пра гэта сведчыць яе профіль на сайце Міжнароднай шахматнай федэрацыі.
Бадзелька 22 гады. Сёлета ў жаночым рэйтынгу FIDE яна займала 29-е месца. Яе называлі "секс-сімвалам беларускіх шахмат". Восенню 2021-га яна чамусьці вырашыла жыць у Расіі і выступаць за яе. У сакавіку 2023-га федэрацыя шахмат Расіі паведаміла, што Вольга Бадзелька ўвойдзе ў склад зборнай краіны. Але расійскі пашпарт яна атрымала толькі ў пачатку 2024 года.
fide.com