Беларуская кампанія ўвозіць медыцынскую тэхніку ў Расію па шэрых схемах
Фота носіць ілюстрацыйны характар / pixabay.com
Беларускае ТАА "Пэрспектыўныя інвестыцыі кампаніі", зарэгістраванае як рэкламнае агенцтва, апынулася ўдзельнікам схемы шэрага імпарту медыцынскай тэхнікі ў Расію. Як высветліла арганізацыя "Транспэрэнсі Інтэрнэшнл — Расія", гэтая кампанія выступала пасярэднікам пры пастаўках абсталявання Siemens і General Electric у абыход прамых кантрактаў з вытворцамі.
Як працавала схема
ТАА "Пэрспектыўныя інвестыцыі кампаніі" закупляла медыцынскую тэхніку ў Еўропе праз аўстрыйскіх пасярэднікаў і перапрадавала яе ў Расію.
Напрыклад, у 2023 годзе па даручэнні гэтай беларускай фірмы аўстрыйская кампанія AKoR адправіла ў Расію праз ІП Галіну Шыкіну абсталяванне Siemens агульным коштам 645 тысяч еўра. Абсталяванне пастаўлялася без сертыфікатаў бяспекі, што магло ствараць рызыкі для пацыентаў.