БЧ пакрывае страты прыватных кампаній, набліжаных да Лукашэнкі
“Кашалёк” Лукашэнкі зарабляе на дастаўцы ўгнаенняў у расійскі порт
/ Сообщество железнодорожников Беларуси
Ключавую ролю ў экспарце мінеральных угнаенняў адыгрывае Беларуская чыгунка (БЧ). Аднак прыбытак ад гэтага працэсу атрымліваюць таксама прыватныя кампаніі, якія належаць алігархам з атачэння Лукашэнкі.
Адна з такіх кампаній — “Альфа-Лагістык”, якую звязваюць з беларускім алігархам Мікалаем Вараб’ём, піша Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Кампанія атрымала манапольнае права на перавозку ўгнаенняў дзякуючы загадкаваму пратаколу пасяджэння міжведамаснай камісіі ад 17 лістапада 2023 года.