Беларуская футбольная “маладзёжка” згуляла ўнічыю са зборнай Кіпра

Беларуская футбольная “маладзёжка” згуляла ўнічыю са зборнай Кіпра

Моладзевая зборная Беларусі па футболе (U-21) згуляла ўнічыю з аднагодкамі з Кіпра. Матч кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-2017 прайшоў 17 лістапада ў Барысаве на стадыёне “Гарадскі”. Вынік сустрэчы — 2:2.

Беларусы гулялі ў складзе: Васілючак — Паўлавец, Еўдакімаў (Яроцкі, 46; Цеслюк, 77), Карповіч, Пазняк, Зіновіч, Яблонскі (к), Грамыка (Сідарэнка, 46), Савіцкі, Рассадкін, Клімовіч.

У беларусаў галамі адзначыліся 18-гадовы нападаючы мінскага “Дынама” Глеб Рассадкін і паўабаронца “Нёмана”, 21-гадовы Павел Савіцкі.

У сваёй групе на кваліфікацыі да Еўра-2017 беларуская “маладзёжка” займае другое месца з 7 ачкамі пасля пяці гульняў.

Фота: ria.ru