Беларускай школе забаранілі перапісваць пашпарты наведнікаў
Турнікет у школе, ілюстрацыйнае фота / oblgazeta.ru
Цэнтр абароны персанальных даных забараніў адной са школ перапісваць пашпартныя звесткі наведнікаў.
У цэнтр паступіла скарга на дзеянні адміністрацыі. Паведамлялася, што работнік аховы запісвае ў журнал рэгістрацыі наведнікаў іх пашпартныя звесткі (прозвішча, імя, імя па бацьку, серыю і нумар пашпарта).
У ведамстве заяўляюць, што запіс серыі і нумару дакумента парушаюць заканадаўства, бо цягне празмерную апрацоўку персанальных даных.