Беларуска-польскую мяжу за ўік-энд спрабавалі перайсці больш за 520 разоў
На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / s13.ru
За 13-15 чэрвеня польская памежная ахова зафіксавала больш за 520 спробаў нелегальнага парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі.
Памежнікі паведамляюць, што тром мігрантам аказалі дапамогу. Аднаго спрабуюць затрымаць.
Адзначаецца, што парушальнікі закідвалі польскія патрулі камянямі, пры гэтым яны пашкодзілі аўтамабіль памежнікаў.
Дарэчы, на гэтых выходных колькасць парушальнікаў мяжы зменшылася: 6-8 чэрвеня было зарэгістравана больш за 680 спробаў парушэння мяжы.
Літоўскую мяжу ў нядзелю спрабавалі парушыць тры разы, латвійскую — 31 раз.