Беларусаў дапусцілі да камандных спаборніцтваў у гімнастыцы
Гэта адбылося напярэдадні чэмпіянату свету ў Памплоне / noc.by
Міжнародная федэрацыя гімнастыкі абнавіла правілы допуску беларускіх спартсменаў. Цяпер яны змогуць удзельнічаць не толькі ў індывідуальных, але і ў групавых і камандных дысцыплінах.
Гэта адбылося напярэдадні чэмпіянату свету ў Памплоне. Беларусы змогуць змагаюцца за медалі ў сінхронных скачках на батуце і мастацкай гімнастыцы.
Таксама да міжнародных стартаў вяртаюцца каманды па аэробіцы і спартыўнай акрабатыцы. Нагадаем, у 2022 годзе, пасля нападу Расіі на Украіну, Беларусь адлучылі ад міжнародных спаборніцтваў праз статус суагрэсару.