Беларуса затрымалі за сарваны агітацыйны выбарчы плакат
Агітацыйны плакат у Мінску / sb.by
Беларуса затрымалі за сарваны агітацыйны выбарчы плакат (з інфармацыяй пра кандыдатаў). Ён вісеў на прыпынку па вуліцы Аранскай у Мінску. І знік уначы 10 студзеня.
Міліцыя знайшла мужчыну, відаць, з дапамогай камер відэаназірання. Цяпер сілавікі пішуць, што яго дзеянням "будзе дадзена прававая ацэнка".
Падобныя здарэнні адбываліся і на мінулых выбарах. Летась у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці міліцыя шукала невядомага, які пашкодзіў у Дуброўне плакат кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.