У Дуброўне міліцыя шукае таго, хто пашкодзіў плакат кандыдата
Міліцыя займалася апытаннем / dubrovno.by
У Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці міліцыя наведала і апытала каля 40 чалавек, якіх раней затрымлівала з палітычных матываў. Як паведамляе orsha.eu, фармальнай падставай для візітаў стала пашкоджанне ў Дуброўне плаката кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Бабічава.
Ці сапраўды было такое здарэнне, невядома. Але міліцыянеры на словах спасылаліся на распачатую па гэтым факце справу.