Беларуса дэпартавалі з Польшчы за адзін дзень

Польская паліцыя

Польская паліцыя / Policja.pl

Беларуса, які сеў за руль нягледзячы на забарону суда, дэпартавалі з Польшчы. Да яго ўжылі паскораную працэдуру дэпартацыі, піша MOST.

У панядзелак, 30 чэрвеня, каля адной з вёсак у Малапольскім ваяводстве патрульныя спынілі "Форд" для праверкі. За рулём легкавіка быў 39-гадовы грамадзянін Беларусі. Праверыўшы яго па базах, паліцыянты выявілі, што польскі суд забараніў яму кіраваць транспартам.

Больш за тое, аказалася, гэта ўжо трэцяе яго злачынства ў Польшчы за апошнія чатыры гады. Адзін раз мужчыну спынілі, калі ён п'яным вёў машыну: у яго арганізме выявілі 2,5 праміле алкаголю.

У дачыненні да беларуса выкарысталі працэдуру паскоранай вытворчасці. 1 ліпеня суд прызнаў яго вінаватым у невыкананні судовага рашэння і выдаў прадпісанне вярнуцца на радзіму. Беларуса перадалі памежнікам у Тарнуве, а тыя прынялі пастанову аб дэпартацыі. Акрамя таго беларусу забаранілі ўезд у Польшчу на 7 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.