Дзе адпачыць так, каб цябе не “загарпунілі” спецслужбы Лукашэнкі — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская
“Справа Бялюціна” пакідае больш пытанняў, чым дае адказаў. І адно з іх звязанае з тым, якім чынам гэты чалавек апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Але выключаць верагоднасці таго, што Бялюціна “выцягнулі” з-за мяжы, таксама не варта. І ў гэтай сувязі актуальнае пытанне бяспекі апанентаў лукашэнкаўскага рэжыма падчас, да прыкладу, паездкі ў адпачынак. А яшчэ бывае, што ўзнікаюць праблемы з атрыманнем абароны і чалавек вымушаны знаходзіцца ў “трэцяй краіне”…
Як беларусу сёння лепш планаваць паездку па свеце і што рабіць у выпадку, калі інснуе пагроза выкрадання спецслужбамі? Як змяняецца працэдура атрымання міжнароднай абарооны і стаўленне да беларусаў ў краінах ЕС? Што рабіць, калі цябе выкінулі з краіны за мяжу без аніякіх дакументаў і даведак аб вызваленні з “месца пазбаўлення волі”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць у сераду, раз на тры тыдні, у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.