Беларусь завяршыла ратыфікацыю пагаднення аб рэадмісіі з Расіяй
24 ліпеня дакумент быў апубікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пагадненне рэгулюе парадак вяртання, прыёму і перадачы асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі дагаворных бакоў у парушэнне дзеючага парадку ўезду і знаходжання замежных грамадзян ды асобаў без грамадзянства. Яно тычыцца не толькі грамадзян Беларусі і Расіі, але і грамадзян трэціх краін.
Фінансаванне выдаткаў, звязаных з рэадмісіяй, будзе здзяйсняцца з рэспубліканскага бюджэту. Раней Беларусь падпісала падобныя пагадненні з Казахстанам і Турцыяй, паведамляе РІА "Новости".
Фота — ria.ru