Беларус, якога шукала міліцыя, пяць гадоў спакойна жыў у Расіі

46-гадовы беларус падазраваўся ў незаконным прадпрымальніцтве, таму і цікавіў праваахоўныя органы, паведамляе konkretno.ru



Затрымалі яго выпадкова — за парушэнне правілаў дарожнага руху быў спынены аўтамабіль "УАЗ Патрыёт" з нумарамі Ленінградскай вобласці. Кіраваў машынай жыхар горада Волхава. Пры праверцы па базе дадзеных паліцыі высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў вышуку Упраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі па Брэсцкай вобласці. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.


Аказалася, падазраваны схаваўся ад следства 29 лютага 2008 года. Затрыманы быў дастаўлены ў паліцыю для далейшай перапраўкі ў Беларусь.