Беларус спрабаваў скрасці дзіця ў Маскве
Увечары, 19 траўня, на паўднёвым-захадзе расійскай сталіцы да жанчыны з аднагадовым дзіцём нечакана падбег невядомы мужчына і паспрабаваў скрасці немаўля з каляскі.
Але дзякуючы выпадковым мінакам, выкрадальніка ўдалося злавіць, а дзіця вярнуць маці. Як паведамляюць расійскія СМІ, высветлілася, што выкрадальнікам аказаўся ураджэнец Беларусі, які знаходзіўся ў неадэкватным стане. У сувязі з гэтым праваахоўнікі выклікалі нарад хуткай псіхіятрычнай дапамогі.
Беларус быў адпраўлены ў спецустанову для медагляду, а жанчына разам са сваім немаўляткам апынулася ў лякарні. Там у дзіцяці дыягнаставалі траўму грудной клеткі.
Фота — ria.ru