Беларусь пастаўляе М'янме сістэмы СПА і навучае персанал

Беларускія самалёты ў М'янме / motolko.help
Беларусь пастаўляе М'янме сістэмы СПА і навучае персанал. Аплата — наяўнымі, а грошы возяць самалётамі. Пра гэта сведчаць перапіскі і дакументы, якія атрымала праваабарончая ініцыятыва Justice For Myanmar.
Згодна з уцечкай службовай перапіскі, Беларусь перадала м'янманскім узброеным сілам кастамізаваную сістэму аператыўнага камандавання СПА, вядомую як MADOC. Таксама згадваюцца пастаўкі радыёлакацыйнай сістэмы V3D (меркавана, "Усход 3D") і комплексу GMS-II — верагодна, мадэрнізаванай версіі савецкай сістэмы "Квадрат-М".
Кантракты на гэтыя пастаўкі падпісаныя ў 2019 і 2021 гадах. У студзені 2022 года "Белспецзнештэхніка" накіравала ў адрас м'яманскага Міністэрства абароны напамін пра аплату замоўленых тавараў. У лісце змяшчаецца прапанова разлічыцца гатоўкай і накіраваць у Найп'іда беларускі самалёт для атрымання сродкаў. Таксама згадваецца, што такія разлікі адбываліся і раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.