Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам літоўскіх фур
Фуры на мяжы / Reuters
Міліцыянты і мытнікі шукаюць кіроўцаў 220 літоўскіх фур, што не выканалі патрабаванне аб дастаўцы машын на стаянкі. Ім пагражаюць штрафамі да 100 базавых велічынь.
Як паведамляюць у Дзяржаўным мытным камітэце, на сёння літоўскія фуры, якія захрэслі ў Беларусі пасля закрыцця Вільняй мяжы, размешчаны на спецыяльных пляцоўках:
“Бераставіца” — 429 грузавікоў;
“Беняконі” — 166;
“Катлоўка” — 348;
“Каменны Лог” — 102.
Кіроўцы гэтых 1045 фур могуць пакінуць Беларусь.