Беларусь падняла цэны на масла для Расіі трэці раз за тыдзень
Чыноўнікі вырашылі, што беларускае масла недаацэненае / pexels.com
Мінсельгасхарч павысіў мінімальныя экспартныя цэны на масла для пакупнікоў з Расіі.
Гэта трэцяе павышэнне за тыдзень. Першае было 20 кастрычніка, другое — 25 кастрычніка, трэцяе зацверджана пастановай ад 27 кастрычніка. Да гэтага кошты на масла выраслі 12 кастрычніка. Павелічэнне заўсёды было аднолькавым — на 10 расійскіх рублёў (блізу 34 капеек) за кілаграм.
Цяпер сметанковае масла 80% тлустасці каштуе 510 расійскіх рублёў (каля 18,25 рублёў), меншай тлустасці — да 460 рублёў (15,55 рублёў).