Беларусь і Харватыя — лідары ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА

Пра гэта стала вядома пасля ўчорашніх матчаў плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ перамог браціслаўскі "Слован" з лікам 3:0 і выйшаў у групавы раўнд самага прэстыжнага еўрапейскага клубнага турніра.

У чацвер за выхад у групавы раўнд Лігі Еўропы будуць весці барацьбу мінскае "Дынама" і салігрскі "Шахцёр". Такое паспяховае выступленне беларускіх клубаў і дазволіла Беларусі так высока падняцца ў табліцы каэфіцыентаў. У беларусаў і харватаў ён складае 4,000. На трэцім месцы апынуўся Казахстан, у якога 3,375, Расія з 2,916 баламі на шостым месцы.

Фота — ria.ru