Беларусь дазволіла ўвоз бульбы і цыбулі з "недружалюбных" краін

Бульба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі знялі забарону на ўвоз і продаж на тэрыторыі краіны бульбы, рэпчатай цыбулі, свежай белакачаннай капусты, яблыкаў, якія паходзяць з "недружалюбных" краін, уключаючы ўсе дзяржавы-чальцы Еўрасаюза.
Адпаведную пастанову 27 траўня прыняў Савет міністраў. Афіцыйна гэтую меру патлумачылі "міралюбным" адказам на дзеянні ЕС. Якраз некалькі дзён таму Еўрапарламент ухваліў увядзенне павышаных мытных пошлін на сельскагаспадарчую прадукцыю з нашай краіны.
Насамрэч прадуктовае эмбарга было знятае на фоне рэзкага дэфіцыту бульбы і цыбулі ў Беларусі. Адсутнасць гэтых прадуктаў не змаглі замоўчаць нават дзяржаўныя прапагандысты. Больш за тое, дэфіцыт бульбы стаў прадметам абмеркавання паміж Пуціным і Лукашэнкам.
Забарону на ўвоз шэрагу прадуктаў з "недружалюбных краін" Лукашэнка ўвёў з 1 студзеня 2022 года. Пазней гэтую забарону некалькі разоў падаўжалі, а спіс тавараў карэктавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.