Беларусь дапамагае Расіі абыходзіць санкцыі на элітнае адзенне — расследаванне

Brunello Cucinelli

У справе фігураваў сябар Віці Лукашэнкі — Аляксандр Зайцаў / Brunello Cucinelli

Беларуская кампанія абыходзіць санкцыі і пастаўляе ў Расію заходняе брэндавае адзенне, пры гэтым беларускі бюджэт губляе больш за адзін мільён еўра. Пра гэта гаворыцца ў новым расследаванні БРЦ сумесна з Siena, "Хронікі.Медыя" і пры падтрымцы "Кіберпартызан".

Журналісты выкрылі схему паставак, якая дазваляе абыходзіць санкцыі ЕС і ЗША.

Еўрарадыё зрабіла сціслы пераказ расследавання.

Як працуе схема

Кампанія "Белкарга" прапануе расіянам дастаўку брэндавага адзення з Еўропы "без абмежаванняў па цане". Журналісты правялі эксперымент: замовілі 10 куртак брэндаў Brunello Cucinelli, Herno, Cortigiani, Fradi і іншых на суму 6450 еўра, але паказалі заніжаную вартасць — 1730 еўра. Кампанію гэта не збянтэжыла.

За дастаўку з Мілана ў Вільню — 130 долараў, з Вільні ў Маскву — 255 долараў. Разлікі "Белкарга" вядзе па вазе, а не па рэальнай кошце тавараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.