Работнікі МЗКЦ маюць дачыненне да ракетнай атакі на Сумы — расследаванне

Ініцыятыва BELPOL назвала прозвішчы супрацоўнікаў / Украинская правда
За ракетным ударам па ўкраінскім горадзе Сумы 13 красавіка 2025 года, у дзень хрысціянскага свята Вербная нядзеля, стаяла вайсковая частка 03333 Узброеных сіл Расіі — 112-я гвардзейская ракетная брыгада.
Ініцыятыва BELPOL устанавіла, што абслугоўваннем і аднаўленнем пускавых установак “Іскандэр” гэтай брыгады займаліся супрацоўнікі Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ). У расследаванні яны названыя паіменна.
Пасля ўдару балістычнымі ракетамі “Іскандэр” па цэнтры горада загінулі 35 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, яшчэ 129 чалавек (сярод іх 17 дзяцей) атрымалі раненні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.