Вядома ўжо пра 32 забітых расійскімі ракетамі ў Сумах у Вербную нядзелю

Наступствы расійскага ўдара па Сумах

Наступствы расійскага ўдара па Сумах / ДСНС Украіны

Па стане на 14:40 Мінскага/Кіеўскага часу вядома пра 32 забітых расійскімі ракетамі ў Сумах. Сярод іх двое дзяцей.

Яшчэ 84 чалавекі былі параненыя. Выратавальныя працы працягваюцца.

Раніцай 13 красавіка расіяне ўдарылі па цэнтры Сумаў дзвюма балістычнымі ракетамі "Іскандэр". У той час там было шмат мінакоў — непадалёк стаіць царква, дзе свянцілі галінкі вярбы. Адна з ракет пацэліла побач з тралейбусам. Амаль усе пасажыры загінулі.

"Склалася жахлівая традыцыя — пасля кожнага раунда "паспяховых" перамоваў паміж Вашынгтонам і Масквой Расія наўмысна наносіць удары па грамадзянскіх аб'ектах, каб пацвердзіць сваю рашучасць працягваць вайну", — заўважае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Пуцін і прадстаўнік Трампа Сціў Уіткаф сустракаліся ў пятніцу. Размова доўжылася 4,5 гадзіны, але пра яе змест і вынікі амаль нічога невядома.

Вядома ўжо пра 32 забітых расійскімі ракетамі ў Сумах у Вербную нядзелю
Наступствы расійскага ўдара па Сумах / ДСНС Украіны
Вядома ўжо пра 32 забітых расійскімі ракетамі ў Сумах у Вербную нядзелю
Наступствы расійскага ўдара па Сумах / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.